Общество

Кирилл Иванов

Разговорчики в сети: «В русификации виноват не Пушкин, а большинство белорусов и власти»

Что белорусы говорят о разукрашенном памятнике русскому поэту.

В Минск по подозрению в осквернении памятника Пушкину задержан активист «Молодого фронта» Филипп Шавров. Сейчас он находится в изоляторе на Окрестина.

Напомним, что 17 января в сквере возле гостиницы «Беларусь» неизвестный раскрасил красной краской памятник Александру Пушкину.

Инцидент стал одной из самых обсуждаемых тем в Байнете, предлагаем краткий обзор мнений.

Зміцер Панкавец, журналист: «Крывавыя рукі помніка Пушкіна ва ўмовах паўсюднай сённяшняй русіфікацыі — гэта мацнейшы культурны і палітычны перформанс за доўгі час. І гэта акт не супраць Пушкіна канкрэтна, вядома, а супраць насаджвання рускай культуры, рускай адукацыі, рускага мыслення. І не Пушкін тут вінаваты, само сабой, але менавіта ён сімвал гэтай культуры, таму і стаў крайнім».

Кастусь Шыталь, общественный активист, краевед: «Пушкін ні пры чым да нашай русіфікацыі. У русіфікацыі вінаватыя два суб’екты: большасць беларускага народа, якая размаўляе па-руску, бо лічыць рускую мову «культурнейшай», «гарадской», або «таму што так усе гавораць». І беларуская ўлада, якая не выкарыстоўвае свае магчымасці, каб пашырыць прастору ўжывання беларускай мовы.

Што да расейскага культурнага ўплыву — то нам пагражае не Пушкін, і не Чэхаў, і не Гогаль, і не Дастаеўскі. Няхай людзі чытаюць класічную літаратуру розных народаў — яна робіць людзей лепшымі, вучыць думаць і бачыць прыгожае. Нам пагражае тупая расейская папса, тупыя расейскія серыялы, тупое расейскае тэлебачанне. (…)

Мы не можам самі вырашыць свае праблемы ўнутры Беларусі, і схільныя паказваць пальцам на вінаватых. Але расейскі паэт ХІХ стагоддзя не можа быць адказны за культурную палітыку беларускай дзяржавы ў пачатку ХХІ стагоддзя».

Севярын Квяткоўскі, журналист, писатель: «Пушкін не вінаваты, але імпэрыя з яго зрабіла адзін з нефармальных каляніялісцкіх сымбаляў. Адпаведна сёньня Пушкін – адзін з сымбаляў патэнцыйнага агрэсара. (…)

Ну і што рабіць з астатнімі Бялінскімі, Чарнышэўскімі ды Айвазоўскімі ў той колькасьці, у якой яны ёсьць, – асобная складаная тэма, якая не вырашаецца на раз-два-тры як у выпадку з Ленінымі-Дзяржынскімі.

«А палітінфармацыю хто за цябе падрыхтуе? Пушкін?» — пытаецца настаўніца ў вучня ў савецкай школе. «А лямпачку на лесьвічнай пляцоўцы хто выкруціў? Пушкін?» — абураецца работнік ЖЭСу. Як мінімум у пасьляваенным СССР Пушкін стаўся анэкдатычным пэрсанажам. Амаль такім самым, як Вовачка, — маленькі Ленін».

Из комментариев на дискуссионной площадке talks.by:

«А в чем кровавом был замечен Пушкин? Дантеса не домочил?»

«Может это перчатки такие? Руки не облиты краской, а аккуратно с любовью разукрашены».

«Да не в памятнике дело. Суть чтобы тебя заметили и о тебе написали. Вот, в данном случае, и Шавров «прославился». Только такая слава сродни славе Герострата».

«Надо установить видеокамеру и запустить патруль, как возле памятника городовому».

Из комментариев на «Нашай Ніве»:

«Вот из-за таких и популярность оппозиции в обществе соответствующая».

«Пафарбаваць, намаляваць. Ёсць столькі сапраўды патрэбнай працы: ісці ў людзі, размаўляць, даносіць свае думкі, меркаванні, ідэі. Толькі ці здольны яны на гэта? А «фарбы» пэўную частку людзей нават могуць адштурхнуць».

«Як я разумею, ён такім чынам разбурае імпэрскіх і камуністычных ідалаў. Але ж яны сядзяць у галовах. І насельніцтва да іх прызвычаілася».

«Можа гэта ён зрабіў, а можа не ён. Але калі тое зрабіў чалавек ідэйны, то акцыя не атрымалася, бо выглядае як расійская правакацыя. Беларускае грамадства не ўспрымае такое. Наадварот, як тут было сказана, гэта шмат каго адштухне. Бо ваяваць супраць Пушкіна — не мяхі варочаць. У горадзе стаіць Калінін, які складаў растрэльныя спісы па Беларусі, стаіць Ленін, Дзяржынскі, іншыя помнікі людзям, на чыіх руках сапраўдная кроў беларусаў. А тут з сябрам Міцкевіча ваююць з-за нейкага верша. Мне, як былому маладафронтаўцу неяк няёмка».

«Помнік   Пушкіну стаіць у Беларусі з адзінай мэтай — русіфікацыі нашай зямлі. Шчыра кажучы, ён павінен быць адпраўлены ў Расею.

А што чалавека пасадзілі, дык тое зразумела — гэта, як слушна заўважылі — не тых шукаць, хто крыжы ламае ў Курапатах ды лаву Клінтана разбіваў не раз. Там наша міліцыя бездапаможная».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.5(71)