Разгляд апошняй справы аб «масавых беспарадках» перанесены на 28 верасьня

У судзе Маскоўскага раёна Мінска пачаўся разгляд справы апошяга з абвінавачаных ва ўдзеле ў «масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 года» Сьвятаслава Барановіча. У працэсе абвешчаны перапынак да 28 верасьня, абвінавачанаму зьмянілі меру стрыманьня на падпіску аб нявыязьдзе.

Сьвятаслаў Барановіч

Судовы працэс узначальвае судзьдзя Алена Рудніцкая, бок абвінавачаньня прадстаўляе пракурор Серакоў. Па справе праходзяць 30 пацярпелых супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Толькі 12 зь іх прыйшлі на паседжаньне ў панядзелак. У выніку судзьдзя прыняла рашэньне перанесьці працэс на 28 верасьня. Таксама было задаволена хайдайніцтва адваката аб зьмене меры стрыманьня на падпіску аб нявыязьдзе.

Сьвятаслаў Барановіч з 15 чэрвеня ўтрымліваўся пад вартай у СІЗА № 1 на Валадарскага. Сьвятаславу прад’яўлена абвінавачаньне па частцы 2 артыкула 293 КК – «удзел у масавых беспарадках», што караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)