Распарадак дня беларуса

Суровая рэальнасць, распісаная па гадзінах журналістам Алесем Пілецкім.

«7.00 – можа прыйсці СК

7.30 – пад’ём

8.00 – пачытаць навіны, каб даведацца, да каго прыйшоў СК

9.00 – стаць ля турмы у чаргу на перадачу (дзень залежыць ад турмы)

10.00 – пачатак судоў па адміністратыўных і крымінальных справах

11.00 – можа прыйсці ДФР

12.00 – пачытаць у навінах, да каго прыйшоў ДФР

13.00-14.00 – перапынак на абед у судах, можа затрымаць АМАП

15.00-18.00 – прысуды

19.00 – пачытаць у навінах, каму колькі сёння прысудзілі

7.00 – 22.00 – можа прыйсці ГУБАЗіК

23.00 – адбой».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(37)