Расея спрабуе узьдзейнічаць на беларускае грамадзтва праз галаву Лукашэнкі

Дырэктар праграмы Ўсходняга партнэрства ЭЗ і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных адносінаў Аркадзь Мошас распавёў на Радыё Свабода, што Крэмль мяняе ў дачыненьні да Беларусі.

– Масква, безумоўна, выбудоўвае абноўлены інструмэнтар узьдзеяньня на беларускае грамадзтва, – сьцьвярджае Мошас. – Цягам 20 гадоў адзіным інтэрфэйсам, галоўным сябрам і партнэрам Масквы ў Беларусі быў асабіста прэзыдэнт. У Маскве зразумелі, што гэтага недастаткова, і яны хочуць зьвяртацца наўпрост да той часткі «русского мира», якая жыве ў Беларусі і да якой расейскія СМІ і Рунэт могуць дацягнуцца.

І гэта робіцца, каб у пэўнай сытуацыі можна было выставіць Лукашэнку аргумэнт — калі вы з намі ня згодны, то вось ёсьць маса людзей, якія раней былі вашымі прыхільнікамі, вашым электаратам, а сёньня яны ўжо ім у нечым не зьяўляюцца, яны прымаюць нашую, а ня вашую трактоўку некаторых падзеяў.

Цалкам размову на тэму крызісу ў беларуска-расейскіх стасунках слухайце і чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.2(23)