Общество

Дзіяна Серадзюк, Новы час

«Раней інвалідаў не затрымлівалі, але зараз, напэўна, мы сталі сацыяльна небяспечнымі»

У Анастасіі 3-я група інваліднасці. Яна хварэе на аутаімуннае нервова-цягліцавае захворванне. Наста мусіць штодня пагадзінна прымаць прэпараты. Аднак яе ўсё адно змясцілі на ноч у ізалятар на Акрэсціна — за шпацыр з некалькімі людзьмі з інваліднасцю ў раёне Парка Чалюскінцаў. А пасля прысудзілі штраф. Двойчы.

Грамадства

 

 

Марш людзей з інваліднасцю 19 лістапада. Ілюстрацыйнае фота TUT.BY

У ізалятар на Акрэсціна Наста трапіла 26 лістапада. Гэта быў адзін з тых чацвяргоў, калі людзі з інваліднасцю сустракаліся, каб пашпацыраваць па сваіх раёнах. Наста з суседзямі тады збіралася на плошчы Калініна. Усяго іх было 10 чалавек.

Не паспелі яны вызначыцца, у які бок лепш пайсці, як да іх падышоў прадстаўнік сілавых структур і сказаў, што мерапрыемства з’яўляецца несанкцыянаваным.

— Я задала пытанне, ці можам мы пайсці ў кавярню, — распавядае Наста. — Нам было сказана, што мы можам ісці па праспекце ў бок Уручча. Але людзі з інваліднасцю не здолелі прасунуцца далей, бо некалькі разоў розныя прадстаўнікі міліцыі і АМАПу ўсё адно патрабавалі разысціся.

— Мы селі на лаўку на плошчы Калініна і вырашалі, што рабіць далей, ці наогул разыходзіцца, — распавядае Наста. — Лозунгаў ніхто не выкрыкваў, бо ўсе былі занятыя размовамі. Да нас падышоў супрацоўнік міліцыі, папрасіў спадара Грыба схаваць сцяжок. Пакуль Ян Янавіч яго хаваў, я трымала яго кій. Як толькі кій аддала, да мяне падышоў супрацоўнік АМАПу і папрасіў адысці, каб паразмаўляць.

Насту павезлі ў Першамайскі РУУС. Яна кажа, што калі ехалі ў бусе, то супрацоўнікі міліцыі пільна разглядалі яе пасведчанне: правяралі, ці сапраўднае яно. «Раней інвалідаў не затрымлівалі, але зараз, напэўна, мы сталі сацыяльна небяспечнымі».

У РУУСе з ёй правялі гутарку, склалі пратакол, з якім яна не пагадзілася.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.4(8)