Общество

Рада БНР даслала спачуваньне сваякам Ірыны Казулінай

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі сумуе з прычыны сьмерці Ірыны Казулінай, сьветлай жанчыны, якая, нягледзячы на цяжкую хваробу, знаходзіла ў сабе сілы дапамагаць людзям і да апошняга свайго зямнога дня выяўляла нязломную сілу духа.

Рада выказала глыбокія спачуваньні мужу Аляксандру, дачкам Вользе і Юле. Ліст падпісаны першым намесьнікам Старшыні Рады БНР Сяргеем Навумчыкам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)