Рабаўнікі ледзь не пакінулі Піта Паўлава без машыны, гітары і запісаў
Раніцай 19 сьнежня гітарыст гуртоў N.R.M., Garadzkija і Pete Paff Піт Паўлаў, як звычайна, меўся адвесьці ў школу свайго сына Яна-Вінцэнта. Паўлаў заўважыў, што ў ягонай машыне зламаны дзьвярны замок.
«Гэта, канечне, вельмі непрыемна, бо бліжэйшымі днямі зьбіраўся ехаць на канцэрты у Польшчу акурат на гэтай машыне. Цяпер давядзецца аддаць троху грошай на рамонт», — кажа Паўлаў.
На шчасьце, злачынца не пасьпеў скрасьці нічога з машыны, а там была Пітава гітара, шмат кампакт-дыскаў, у тым ліку і з рэпэтыцыйнымі запісамі.
Піт адразу выклікаў міліцэйскую сьледчую групу, якая правяла ўсе патрэбныя мерапрыемствы, але, як кажа Піт, не праявіла ніякага энтузіязму.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное