Общество

Просіць прабачэння крама, якая адмовілася ўзяць на працу беларускамоўнага хлопца

Кіраўніцтва кампаніі «Спорт Ф’южн» папрасіла прабачэння «за ганебныя паводзіны і недастатковую кампетэнтнасць свайго супрацоўніка, які перавысіў свае службовыя паўнамоцтвы».

У лісце ТАА «Спорт Фʼюжн» да хлопца, якога адмовіліся ўзяць на працу, адзначаецца, што працаўнік крамы «Adidas» будзе прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Пра гэта паведамляе Белсат.

Раней карыстальнік Twitter Jahor Tubielievič апублікаваў скрыншоты размовы з прадстаўніком крамы «Adidas», што месціцца ў ГЦ «Корона-Замок». З іх вынікала, што хлопца не возьмуць на працу, бо той размаўляе па-беларуску.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)