Прэзыдэнт ЗША яшчэ на год падоўжыў санкцыі супраць Лукашэнкі

Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш яшчэ на адзін год падоўжыў санкцыі супраць прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і шэрагу беларускіх чыноўнікаў. Актывы кіраўніка Беларусі ды іншых урадоўцаў, адказных за фальшаваньне леташніх прэзыдэнцкіх выбараў і разгон акцыяў апазыцыі, былі замарожаныя летась.

Як паведамляе прэсавая служба Белага Дому, Джордж Буш у чацьвер падпісаў распараджэньне пра тое, што яшчэ на год падаўжаецца “блякаваньне ўласнасьці” гэтых асобаў, якая знаходзіцца ў юрысдыкцыі ЗША, паведамляе агенцтва Associated Press.

Дзеяньне санкцый падаўжаецца ў сувязі з тым, што дзеяньні і палітыка беларускіх кіраўнікоў “працягваюць свараць неардынарную і надзвычайную пагрозу нацыянальнай бясьпецы і замежнай палітыцы ЗША”. Пра гэта гаворыцца ў распараджэньні Джорджа Буша, пра якое ён афіцыйна паведаміў лістом у Кангрэс ЗША.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)