Лица
Юлія Аляксандрава

Прэзентацыя саундтрэка да фільма «Дастыш фантастыш» (фота)

Фэст «Дастыш фантастыш», прымеркаваны да выхаду аднайменнай стужкі, адначасова стаў пляцоўкай для прэзентацыі новых твораў беларускіх музыкаў.

Так, напрыклад, новы праект экс-гітарыста «J:Морс» Рамана Арлова «У нескладовае» аб’яднаў музыкаў з некалькіх беларускіх гуртоў. Апраўдваючы сваю назву, гурт выканаў песню, прысвечаную славутай беларускай літары.

Зварот да беларускай культуры прадэманставаў і гурт «Дзеці дзяцей», выканаўшы колькі песень з новага беларускамоўнага альбома.

Абноўлены гурт «Крамбамбуля» працягвае знаёміць слухачоў з новым праектам «Белая яблыня грому».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)