Коктейль

Прэм’ера! «25 сакавіка» Вайцюшкевіча на верш Някляева

Да 102-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі грамадскія кампаніі «Будзьма беларусамі!» і «Годна» прэзентуюць кліп і песню «25 сакавіка» ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча на верш Уладзіміра Някляева.

Кліп на гэтую песню быў зняты творчым аб’яднаннем «Інакш».

– У студзені я ехаў на машыне і падумаў, што не ведаю песні пра 25 сакавіка, дзе б гучалі менавіта гэтыя словы – 25 сакавіка. Таму я звязаўся з Уладзімірам Някляевым і папрасіў яго напісаць верш. Так нарадзілася песня, – распавёў пра стварэнне песні Зміцер Вайцюшкевіч.

25 САКАВІКА
Калі мы з табой мужчыны,
Калі мы не ветры ў полі,
Калі любім мы Айчыну
Як сябе – і нават болей,
Дык тады скрозь нашы целы,
Скрозь пакуты ўсе і болі
Між аблок чырвона-белых
Пралятаюць птушкі волі.

ПРЫПЕЎ:
25-га сакавіка
Лёд зімовы ламае рака,
І лунае, як ластаўка,
25-га сакавіка.
25-га сакавіка
У руцэ – каханай рука,
Напаўняе душу да крайка
25-га сакавіка.

Калі мы з табой мужчыны,
Калі носім гэта званне,
Нам з табой няма спачыну
Ні ў каханні, ні ў змаганні.
У каханні да жанчыны,
Што праводзіла ў дарогу,
У змаганні за Айчыну,
Што нам дадзеная Богам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(11)