Общество

«Праз 75 год у Беларусі застанецца каля 4,5 млн чалавек»

На небяспечны трэнд звяртае ўвагу журналіст Радыё Свабода Дзмітры Гурневіч.

— Праз 75 год у Беларусі застанецца каля 4,5 млн чалавек, — адзначае Гурневіч. — Гэта песімістычны сцэнар. Аптымістычны — 6 млн. У Беларусі адзін з самых нізкіх у Еўропе каэфіцыентаў нараджальнасці.

У 2020 годзе – 1,38 дзіцяці на адну жанчыну. Гэта адзін з найгоршых паказнікаў у геаграфічнай Еўропе. Тры гады новай інфармацыі няма, улады засакрэцілі гэтыя дадзеныя. Наўрад ці таму, што паказнік зашкальвае.

У 2021 годзе самыя высокія паказчыкі нараджальнасці ў ЕС:

  • Францыя 1,84
  • Чэхія - 1,83
  • Самы нізкі:
  • Мальта 1,13
  • Іспанія 1,19

Пры гэтым іміграцыя ў ЕС расце і гэта пакуль дзесьці ратуе сітуацыю. З Беларусі за некалькі год выехалі сотні тысяч, а масавай адваротнай плыні з іншых краіна проста няма.

Да 2050 у сувязі з нізкай нараджальнасць колькасць пенсіянераў на аднаго працуючага чалавека ў Беларусі моцна ўзрасце.

Сёння на аднаго працуючага прыпадае 0,4 працэнта пенсіянераў, а да 2050 года будзе ўжо 0,65 працэнта. Прыйдзецца альбо павялічваць адлічэнні ў фонды, альбо памяншаць пенсіі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(19)