Общество
”Наша нiва”, фота Андрэя Лянкевіча

Прадстаўнікі апальнага Саюзу палякаў Беларусі “нахуліганілі”

У Горадні прайшоў суд над актывістамі не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі. Старшыні СПБ Анжаліцы Борыс за брыдкаслоўе далі 465 тыс. рублёў штрафу, журналіста Ігара Банцара пакаралі 10 суткамі адміністрацыйнага арышту.

Журналістаў, сяброў, паплечнікаў у суд не пусьцілі. Людзі разам за сьвятаром перад ганкам суду маліліся ў падтрымку Анжалікі Борыс і Ігара Банцара.

Нагадаем, Ігар Банцар быў затрыманы на тралейбусным прыпынку ў Горадні 10 кастрычніка. Міліцыя пацьвердзіла факт затрыманьня, спаслаўшыся на тое, што Банцар падазраецца ў дробным хуліганстве. Падчас спробы наведаць яго была затрыманая й Анжаліка Борыс.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)