Скандалы
Алесь Свяланіч, «Народная воля»

Прадпрымальніка аштрафавалі за «незразумелую мову»

Прадпрымальнiку з рынку "Ждановiчы" Алесю Талстыку далi 140 тысяч рублёў штрафу за тое, што ён… размаўляў на беларускай мове.

— Нейкая жанчына напiсала на мяне скаргу ў абласную падатковую iнспекцыю, што я размаўляю з пакупнiкамi на незразумелай мове, — распавядае прадпрымальнiк. — "Незразумелая мова", наколькi я зразумеў, гэта беларуская, на якой я заўсёды размаўляю.

Скаргу перадалi ў раённую падатковую iнспекцыю, але азнаёмiцца мне не далi. I прысудзiлi мне штраф — 140 тысяч рублёў. Па нейкiх там правiлах яны маюць права прымаць такiя рашэннi.

Аргументацыя была такая: маўляў, за некарэктную размову з пакупнiком. Хоць тая жанчына наогул у мяне нiчога не купляла. Проста прыйшоў чалавек, якi пачаў лаяцца i абражаць мяне. Калі б гэта быў мужчына, дык я з iм увогуле па-iншаму пагутарыў бы…

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)