В мире
Eolonir

Пра што не распавядзе “Пуцін ТВ”

Толькі адна тэма дамінуе ў ЖЖ – талінскі пагром.

У расейскім ЖЖ – выхваленьне Расеі, закіды ў бок эстонцаў ды заклікі “зладзіць ім крывавую мыйню”. Беларускі ЖЖ устрымаўся ад ацэнкі падзеяў .

і гэтымі днямі актыўна дапісвае спасылкі на эстонскія расейскамоўныя блёгі.

Апошнія ўсьцешылі: на іх збольшага ніякае “вялікарасейскае рыторыкі”. Крытычнае стаўленьне да свайго ўраду, непрыманьне барбарству ды вандалізму так званых “абаронцаў перамогі”.

Вялікі дзякуй усім, хто знайшоў час перакласьці артыкулы з эстонскае прэсы. Унізе 5 самых яскравых спасылак адносна талінскіх падзеяў. Большасьць зь іх расейскаю моваю. Я ўстрымаюся рабіць тут пэўныя высновы. У гэтых спасылках няма патаснага налёту, так уласьцівага расейскаму ЖЖ. Раю зазірнуць у каментары да апошняе спасылкі, каб зрабіць вывады пра ўзровень мысьленьня расейскіх патрыётаў.

…Сёньня тэмаю дня ў Расеі сталася паведамленьне тамтэйшага МЗС што да гібелі расейскага грамадзяніна "ў выніку празьмернага выкарыстаньня сілы эстонскімі ўладамі супраць дэманстрантаў". Лаўроў ужо пабег скардзіцца "ў Эўразьвяз ды НАТА, а таксама ў Раду Эўропы й АБСЕ"... Але "Пуцін ТВ" ніколі не распавядзе сваім гледачам, што 19-гадовы грамадзянін Расеі, што стала мяшкуецца ў Таліне, за імем Дзьмітры, разьвітаўся з жыцьцём у выніку нажавых раненьняў, якія былі нанесеныя яму нейкім Алегам у выніку бойкі. Панажоўніца была спыненая толькі дзякуючы паліцыі. Дзьмітры ды Алег былі дастаўленыя ў шпіталь, дзе першаму была зробленая апэрацыя. Але, нягледзячы на намаганьні дактароў, той памёр…

krishtafovitsh

На ім вопратка ад Хуга Бос. У кішэні ў яго кулёк зь семкамі. Ён ненавідзіць фашыстаў. Магчыма, менавіта паводле гэных прыкметаў крымінальная паліцыя ды паліцыя бясьпекі вызначацьмуць вулічных рабаўнікоў, што ўзялі ўдзел у Таліне ў масавым прысабечаньні ды руйнаваньні чужога майна.

platon-ee

Гордыя барадзьбіты за свабоду бронзавага жаўнера. Поўны (нават задаўгі) рэпорт на падзеі ў Таліне.

drive-alienn

Я не разумею іх (аператараў расейскіх ТВ-каналаў) выхвальбы: расьпіхваць паліцыянтаў ды равець "вы за*балі ўжо" (верхаліна расейскае культуры ды павагі да парадку іншае краіны), а пры затрыманьні апеляваць да таго, што калі іх зараз не выпусьцяць, то за імі пойдзе ўвесь натоўп!

Мы абараняем парадак побач - эстонцы ды расейцы - "жоўтыя камізэлькі". Размаўляем міжсобку ўперамешку расейскаю ды эстонскаю, і нікому не заманецца назваць свайго калегу "ціблай" альбо "куратам". Пры ўсіх адносінах ураду ды народу да нас мы, "пешкі", глядзім на вас звонкі і зважаем не на палітыку ды нацыі, а на тое, каб спаць у ціхамірным горадзе!

lasterix

Мой дзед вельмі любіў жыцьцё. Ён ніколі не распавядаў аб вайне - ані мне, ані маёй маме. Аб вайне яны размаўлялі толькі з бабуляй, ды і тое - задоўга да таго, як я нарадзілася. Але яшчэ з вайны мой дзед ненавідзеў эстонцаў. Лічыў іх самымі заўзятымі фашыстамі - горш за немцаў, горш за румынаў.

yooo

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)