Комментарии
Сямён Печанко, «Наша Ніва»

Пра мазгі, або Што дзелаць?

Еду ў «сотцы» ад пл. Незалежнасці да ст. метро «Маскоўская». Побач стаіць іншагародні студэнт з мамай, якая, мяркуючы па размове, якую нельга было не пачуць, прыехала да сына ў госці.

Сын па ходу паказвае маме месцы баявой славы. Лупіць пры гэтым на трасянцы.

«Тут мы з Калянам плітку разгружалі (паказвае рукой у бок будынка КДБ). Паабішчалі па сто тысяч за пітнаццаць мінут работы».

«Заплацілі хоць?» — пытае мама (ведала б, што там за ўстанова).

«Да, толька палавіну».

«Абманули вас?!»

«Не, Калян сваю плітку разбіў. Дарагая, су.... Вобшчем, вышчіталі з нас».

«Харашо, што хоць што-та заплацілі», — не вельмі радасна кажа мама.

«А тут мы на канцэрт хадзілі (паказвае на саркафаг рэспублікі). Група какая-та із Расіі. Ні помню. Па 450 тысяч білеты».

«Па 450 тысяч?!!!»

«Да, но мы не плацілі, пашлі на халяву. Долга аб’існяць, карочэ, так вышла».

«Ну, тагда харашо».

«А тут з Таняй на лодке каталісь, не панравілась (паказвае на Свіслач). А з Насцяй на веласіпедах. Падходзім такіе к мужыку, а он нам — 35 тысяч. А мы такія — дорага. А он нам — бірыце за 20, людзей сёння мала».

«Паехалі?»

«Да, Насця два раза ўпала. Сначала я в ніё врэзался, а патом ана сама — не рашчытала на павароце і ў кусты — дыдых! Га-га-га!! Каталісь аж в Серэбранку, назад чучуць апаздалі, но мужык не крычал. Сам жэ сказал — людзей і так мала».

«Ну, правільна».

«О, БНТУ! Лёшка так і не кончыл семестр, выгналі!»

«А што хацець, сынок? Зачем вабшчэ было паступаць, еслі мазгоў нету?»

«А тут мы на піва хадзілі. Тожэ смешной случай. Піва кончылась. Так мы фісташкі заказалі. А афіцыантка нам здачу прынесла... в чэтырэ раза больше, чем мы за фісташкі далжны былі заплаціць. Ну, мы такія сідзім — што дзелаць? А Насця такая гаварыт: біжым быстрэе, пака не разабралісь! Га-га-га!»

«Ну, правільна! Еслі не научылась правільна шчытаць, то что ей хацець. Маладцы! Ой падаждзі, званят. Ало! Я ў Мінске, у сына. Заўтра буду. Ага, ну давай. Ой, пастой. А што там заўтра за ўрокі ў меня, пасматры, пажалуста, в распісаніі. Перэзваніш? Ну, давай, спасіба!».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)