Пошук арганізатараў выбуху на Дзень незалежнасьці пакуль безвыніковы

Міністар унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў у адказ на пытаньне агенцтва «Інтэрфакс» сказаў, што расьсьледаваньне крымінальнай справы адносна выбуху ў Дзень незалежнасьці 3 ліпеня 2008 году ў Менску «ідзе ў плянавым рэжыме».

Па словах міністра, расьсьледаваньне справы не спынялася і цяпер маюцца некалькі варыянтаў яе вядзеньня: "Кожнаму падразьдзяленьню, якое займаецца расьсьледаваньнем справы, пастаўленая канкрэтная задача, за кожным падразьдзяленьнем замацаваная асобная вэрсія", -- удакладніў Куляшоў, нагадаўшы, што дадзеная справа знаходзіцца на асабістым кантролі Аляксандра Лукашэнкі, а таксама ў полі зроку Савету бясьпекі і МУС.

Анатоль Куляшоў таксама паведаміў, што 1 ліпеня, за два дні да сьвяткаваньня Дня незалежнасьці, органы ўнутраных спраў пяройдуць на ўзмоцнены варыянт нясеньня службы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)