Польскі дыпламат: «Думаю, у КДБ п’юць шампанскае і будуць атрымліваць узнагароды»
Еўрарадыё датэлефанавалася да былога намесніка дырэктара Ўсходняга дэпартамента МЗС Польшчы, куратара беларускай праблематыкі Марыюша Машкевіча. Дыпламат быў звольнены у адзін дзень з дырэктаркай тэлеканала «Белсат».
Машкевіч сваё звальненне не каментуе, бо працягвае працаваць у МЗС. Аднак ён падцвердзіў Еўрарадыё, што быў звольнены не па сваёй ініцыятыве:
— Я толькі магу пацвердзіць, што гэта адбылося не з маёй ініцыятывы і каментаваць гэтага не буду, таму што застаюся на дзяржаўнай службе.
Марыюш ухіліўся ад пытання пра магчымыя змены ў палітыцы Польшчы ў дачыненні да Беларусі, але адзначыў, што перамога Мінску відавочная:
— Ёсць такія падзеі, як звальненне Рамашэўскай, што, думаю, у беларускім КДБ адкрываюць шампанскае і будуць нават атрымліваць узнагароды.
Нагадаем, Марыюш Машкевіч — колішні амбасадар Польшчы ў Беларусі. Ён быў затрыманы ў Мінску падчас разгону намётавага мястэчка ў сакавіку 2006 года.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное