Польшча адкрывае свой рынак працы для беларусаў

Польшча плануе ад траўня дазволіць грамадзянам Беларусі, Украіны і Расіі, працаваць на сваёй тэрыторыі без дазволаў і даплатаў два разы па тры месяцы на год.

Чым гэта выклікана і ці кожны можа атрымаць працу ў Польшчы — высьвятляў наш карэспандэнт Алег Мілевіч у аналітыка рынку працы з „Gazety Wyborczej” Марка Вэльга.

Алег Мілевіч: “Спадар Вэльга, чым было выкліканае такое рашэнне міністра працы?”

Марк Вэльга: “Адплывам польскіх працаўнікоў у краіны Заходняй Еўропы — пасля адкрыцця межаў шмат работнікаў, асабліва будаўнікоў, выехалі туды, дзе лепей плацяць. Таму ў Польшчы узнік недахоп работнікаў, і працадаўцы пачалі націскаць на ўрад, каб той дазволіў наймаць замежнікаў у Польшчу.

Найахвотней прынялі б суседзяў — беларусаў, расейцаў, украінцаў. Важна, што Міністэрства працы заявіла, што гэтыя палёгкі будуць датычыць не толькі будаўніцтва, але і ўсіх галінаў гаспадаркі. Кожны працадаўца, які б хацеў бы наняць, напрыклад, беларусаў, зможа запрасіць іх у Польшчу два разы па тры месяцы на год без усялякіх дазволаў і даплатаў. Умова адзіная: працадаўца дэкларуе, што прыняў на працу гэтую асобу”.

Алег Мілевіч: “А як беларусы даведаюцца пра такую прапанову — папрацаваць у Польшчы без бюракратычных перашкодаў?”

Марк Вэльга: “Часам мы пра гэта нават не ведаем але кантакты польскіх і беларускіх фірмаў існуюць здаўна, і як толькі з’явіцца такая магчымасьць, узнікнуць фірмы, якія будуць спецыялізавацца ў наборы працаўнікоў для польскага рынку працы. Гэта ў нас ужо дзейнічае — фірмы робяць набор для Вялікай Брытпаніі, Ірландыі, іншых краінаў Еўрасаюзу”.

Алег Мілевіч: “Ці ёсць верагоднасць, што гэтае распараджэнне не ўвойдзе ў жыццё?

Марк Вэльга: “Якраз цяпер ідуць перамовы з прафсаюзамі ды арганізацыямі працадаўцаў, але міністэрства працы сцвярджае, што пытанне практына ўжо вырашанае, і ў траўні гэтае распараджэнне міністра працы набудзе законную моц”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)