Общество

Пісьмо з турмы кіраўніцы беларускіх палякаў: «Гэта Беларусы пішуць мне словы падтрымкі»

Анжаліка Борыс перадала падзяку.

Фота Hrodna.life

Кіраўніца беларускіх палякаў таксама расказала, што атрымлівае вялізную колькасць лістоў падтрымкі, і апісала свае турэмныя заняткі, адзначае Наша Нiва.

«Атрымліваю лісты ад людзей з розных куткоў Беларусі, — піша Анжаліка Борыс у лісце, які ў сябе ў фэйсбуку апублікаваў першы кіраўнік Саюза палякаў Беларусі Тадэвуш Гавін. — Большасць гэтых людзей гэта Беларусы, і таму мне вельмі прыемна, што гэта Беларусы пішуць мне словы падтрымкі. Прашу перадаць ад мяне словы вялікай падзякі!».

Борыс піша лісты па-беларуску, на мове, якая прыпраўленая канструкцыямі з роднай для яе польскай мовы. Яна расказвае, што ў турме ўвесь час «валанцёрыць» — навучае польскай мове сукамерніц.

47-гадовая Анжаліка Борыс піша, што яна «здаровая» і «акліматызавалася» ў «санаторыі», «як быццам бы вярнулася ў гады гістарычныя васьмідзесяцігадовай даўніны».

80 гадоў таму, у 1930-1940-я, нагадаем, таталітарныя рэжымы нацысцкай Нямеччыны і Савецкага Саюза праводзілі масавыя рэпрэсіі ў тым ліку супраць польскай інтэлігенцыі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(30)