Общество
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё

Пінскіх прадпрымальнікаў выцясняюць з рынку

Больш за 50 гандлёвых месцаў давядзецца знесці пінскім прадпрымальнікам на Цэнтральным рынку горада.

Такі вынік праверкі абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Выявілася, што пры рэканструкцыі рынку гандлёвыя ралеты былі пабудаваныя з парушэннем правілаў супрацьпажарнай бяспекі. Мясцовыя пажарнікі не мелі права даваць дазвол на іх эксплуатацыю.

Прадпрымальнікі ў роспачы, бо не ведаюць, да каго звяртацца. Былы кіраўнік Цэнтральнага рынка і яго намеснік зараз сядзяць у СІЗА. Следчыя інкрымінуюць ім атрыманне хабару менавіта за дазвол на пабудову ралетаў. Мясцовыя ўлады раяць звяртацца ў суд.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)