Общество
Кірыл Іваноў

Першым за бел-чырвона-белы сцяг падпісаўся актор Павел Харланчук

Маладафронтаўцы збіраюць подпісы за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу гістарычнай каштоўнасці.

19 верасня стартаваў збор подпісаў за ўнясенне бел-чырвона-белага сцяга ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Як напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку ініцыятар акцыі Зміцер Дашкевіч, першым свой подпіс паставіў актор Павел Харланчук.

— Я адказваю за сябе: тысячу подпісаў збяру дакладна, а як дасьць Бог — і болей. Заклікаю далучацца да гэтай кампаніі ўсіх, хто гатовы ахвяраваць сваім часам і сіламі дзеля такой справы. Ёсьць адмысловыя падпісныя блянкі, вычытаныя на адпаведнасьць фактам гісторыкам і літаратарам Ўладзімерам Арловым. Праз месяц разам панясем подпісы да міністэрства культуры, а яны там хай думаць, што рабіць са шматтысячным народным патрабаваньнем: бел-чырвона-беламу сьцягу — статус гістарычнай каштоўнасці! — напісаў Зміцер Дашкевіч.

Спампаваць падпісны бланк можна тут.

Нагадаем, што ідэя збору подпісаў была агучаная ў часе акцыі «Праспект нацыянальнага сцяга», якая прайшла 19 верасня. Напрыканцы акцыі Дашкевіч заклікаў насіць бел-чырвона-белы сцяг не толькі па святах і абвесціў пра намер пачаць збор подпісаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)