Общество

Першым даюць па 15 сутак

Сябра ГА «БАЖ» Ілля Кузняцоў асуджаны судом Фрунзенгскага раёна г. Мінска на 15 сутак адміністратыўнага арышту за «парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання» (арт. 23. 34 ч. 1 КаАП).

Суд не палічыў вартымі даверу тлумачэнні затрыманага наконт выканання ім на вулічнай акцыі прафесійных абавязкаў, паведаміў адвакат прэс-службе ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Ён «не працуе афіцыйна» і «не меў задання ад выдавецтва аб напісанні артыкулу», — гаворыцца ў абгрунтаванні судовага рашэння. Паводле адваката, Іллю будуць трымаць на Акрэсціна.

Нагадаем, што Іллю Кузняцова затрымалі каля 23.45 19 снежня, пасля заканчэння акцыі на плошчы Незалежнасці. Яго машыну пераследаваў і спыніў аўтамабіль ДАІ, калі ён падвозіў з плошчы Незалежнасці траўмаванага палітыка Андрэя Саннікава (у яго была пашкоджана нага) і яго жонку, журналістку Ірыну Халіп.

Таксама ў судзе Кастрычніцкага раёна г.Мінска хутка пачнуць разглядаць справу Таццяны Бублікавай. Пра гэта яна сама паведаміла БАЖ па тэлефоне. Зараз туды скіроўваецца яе адвакат.

Як паведаміла ў сваім твітэры Бублікава: “Бралі адбіткі – выкруцілі пальцы”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)