Лица
Зміцер Траўчук, Еўрарадыё, фота ”БЕЛТА”

Першы трэнер Глеба паедзе глядзець гульню «Арсенала»

Уладзімір Сінякевіч атрымаў 40 мільёнаў рублёў кампенсацыі ад лонданскага клуба і збіраецца паглядзець на гульню свайго выхаванца ў Лондане. Еўрарадыё даведалася ў першага трэнера беларускай футбольнай зоркі, што грошы трэнер збіраецца патраціць на сям’ю. Аднак першым пунктам у планах спадара Сінякевіча — паездка ў Лондан на гульню “Арсенала”:

“Справа ў тым, што ў мяне візы няма. А так я даўно задумваўся над гэтым — з’ездзіць і паглядзець на тое, як гуляе мой выхаванец.

— А калі не сакрэт, сумы кампенсацыі хопіць на паездку ў Лондан?

— 40 мільёнаў рублёў, да таго ж яшчэ і падаткі. Закон у нас, на жаль, не абыйсці…”

Мікалай Шпілеўскі, агент Аляксандра Глеба, ніякіх праблемаў у арганізацыі паездкі для Сінякевіча ня бачыць. Адзінае, што зазначыў Шпілеўскі, гэта што арганізацыйнымі пытаннямі ў футбаліста няма часу займацца.

— Няма візы і няма запрашэння. Ці можна ў хуткім часе чакаць запрашэння для першага трэнера ад Глеба?

— Ды канешне! Гэта не толькі так будзе, але і павінна нават так быць! Толькі вы, напэўна, нават не ўяўляеце, у якім рытме жыве Аляксандр. На сённяшні дзень нават бацькі Глеба не былі ў Лондане.

Няма праблемаў, канешне, сам Аляксандр дзвюма рукамі і нагамі за тое, каб яго першы трэнер наведаў гульню “Арсенала”. Аднак чыста арганізацыйныя пытанні і павінны вырашыць у Мінску.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)