Спорт

Першы гол, як нас «дынамілі» і зорны Шмолік

Мундыяль, што праходзіць зараз у Паўднёвай Афрыцы, ужо ўсе вушы прадудзеў нам сваімі вувузеламі, і мы амаль забыліся, што ёсць не менш важная нагода, каб наладзіць свята. У гэтым годзе беларускаму футболу споўнілася сто год. Таму мы прайшліся па самых цікавых гульнявых момантах за гэты час.

ПЕРШЫ ГОЛ

Упершыню на Беларусі футбол з’явіўся ў Гомелі. У 1910 годзе сюды на працу ў аддзяленне Арлоўскага банка прыехаў футбаліст з Расіі па прозвішчы Лібман. Менавіта гэты чалавек заахвоціў да “скуранога мяча” моладзь: ужо ўвосень гэтага ж года аматары гульні заснавалі “Першую гімнастычную футбольную каманду” (ПГФК).

У 1911 годзе ў Гомелі адбыўся першы чэмпіянат па футболу, у якім удзельнічала 9 дружын. Перамога засталася за ПГФК.

Працяг артыкулу чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)