Павел Якубовіч уладкаваўся на новую працу

Шматгадовы рэдактар «Советской Белоруссии» Павел Якубовіч, звольнены ў лютым 2018 года, уладкаваўся аглядальнікам у штат газеты МУС «На страже».

Там ён апублікаваў ужо два матэрыялы.

«Я цяпер на пенсіі — шмат вольнага часу, узначальваю грамадскую раду пры МУС. І буду пісаць у газету па тэматыцы дзейнасці грамадскай рады. Яна вядзе масштабную работу, ёсць пра што напісаць. Ну і я прафесійны журналіст, усё жыццё пішу ў журналістыцы, вялікай і малай. Было б вельмі дзіўна, калі б адкінуў пяро. Вядома, я ўжо не малады журналіст, які будзе бегаць з дыктафонам па горадзе, а як калумніст — нічога кепскага не бачу», — патлумачыў Якубовіч карэспандэнту «Нашай Нівы».

«Усіх тых, хто чытаў мае сачыненні цягам апошніх 40 гадоў, запрашаю цяпер на старонкі газеты «На страже», — дадаў ён.

Якубович: «Я столкнулся с идиотизмом»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.1(26)