Общество
Сяргей Балай

Павел Севярынец атрымаў падзяку ад праваслаўнай царквы

Сустаршыня партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», асуджаны на тры гады «хіміі», дапамагае праваслаўнай царкве у вёсцы Новыя Зосімавічы, якая знаходзіцца недалёка ад месца зняволення палітыка.

За дапамогу прыходу палітзняволены атрымаў грамату з падзякай ад праваслаўнай царквы.

– Сапраўды, Паўлу ўручылі грамату за дапамогу прыходу, у які ён ходзіць у Пружанах, – распавяла“Салідарнасці” маці палітыка Таццяна Севярынец. – Ён не надта любіць выхваляцца такімі рэчамі. Паша ходзіць у царкву, ахвяруе грошы на храм і дапамагае яго настаяцелю – айцу Сергію.

Павел Севярынец падцвердзіў, што атрымаў грамату.

– Звычайна калі чалавек спрычыніўся да справы дапамогі царкве, то святар робіць прадстаўленне епіскапу на ўганараванне неабыякавых людзей, – кажа Павел Севярынец. – Але такія рэчы не рэкламуюцца: не дзеля падзякі дапамога робіцца, і апрача мяне ў вёсцы Новыя Зосімавічы ў нашым прыходзе такія падзякі атрымалі дзесяткі чалавек. Для мяне гэта не ёсць нейкая выбітная падзея.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)