Общество

Павел Белавус: «Спачатку замазалі, а потым парэзалі, Ці як я схадзіў на дзяржаўнае тв-шоў»

Дырэктар «Арт-сядзібы» расказаў, як трапіў на эфір і што не паказалі па ТБ.

Пра свае прыгоды Павел Белавус напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

«29 чэрвеня ў мяне быў выбар, якое запрашэнне прыняць: пайсці на ганаровы прыём Амбасады ЗША з нагоды Дня Незалежнасці ці на ток-шоў Ягора Хрусталёва «Что происходит», якое робіць Столичное телевидение для РТР-Беларусь.

Вырашыў, паколькі не п'ю і не ем фаст-фуд, пайсці на ток-шоў. А зараз раскажу што з гэтага атрымалася.

Звычайна перадача выходзіць у прамым эфіры, але гэтым разам здымкі былі 29 чэрвеня, а эфір у «Дзень вышыванкі» 2 ліпеня. Тэму анансавалі пра моду на патрыятызм, вышыванкі, сімвалы і т.д.

Перад гэтым у госці да symbal.by прыйшла здымачная каманда зняць уступны сюжэт да перадачы. Файна пагаварылі з Дзмітрыем Баяровічам, прыемныя ўражанні засталіся.

Гляджу ў нядзелю эфір, а ў сюжэце за мною тры замазаныя плямы, так схавалі вырабы з гербам «Пагоня» (торбы і цішоткі), бел-чырвона-белыя сцяжкі і нават украінскі сцяжок з трызубцам! Ну як так можна?

Гэта не ўсё, самое ток-шоў у выніку атрымалася сумным і не цікавым, бо ўсе самыя эмацыйныя моманты выразалі.

Выразалі спрэчку Яна Маерса з Алегам Гайдукевічам, дзе Ян казаў, што не патрэбныя нам парады, бо краіна ў складанай эканамічнай сітуацыі, не да іх, а Гайдукевіч крычаў што трэба, а Маерс яшчэ грамчэй што не трэба.

Я расказаў што першыя «Дні вышыванкі» не так проста праходзілі, што на кожным куце назіралі за мерапрыемствам спецслужбоўцы, а падаткавікі прыйшлі цэлай брыгадай правяраць наяўнасць дакументаў у рамеснікаў і касавых апаратаў ды прабітых чэкаў у ІПэшнікаў. Уладзірмір Рамановіч асабліва добра гэта памятае.

Глеб Вайкуль і Дзяніс Бурко гаварылі, што патрыятызм і фарміраванне нацыі павінны базавацца на беларускай мове, з гэтага ўсё пачынаецца, на што той жа Гайдукевіч крычаў што гаворыць па-руску і не меншы патрыёт чым мы.

Усё гэта з эфіра па ТВ прыбралі.

Таму ў выніку атрымалася, што большую частку эфіру гавораць Алег Гайдукевіч, яго калега дэпутат Анатоль Хішчанка «пра блохераў» і чытае патрыятычны верш Вадзім Дзевятоўскі.

Зарэтушаваныя кадры з крамы глядзіце з 3.40, а маё адзінае выказванне з 30-й хвіліны:

А тут СТВ мае словы ў асобную публікацыю сабрала”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)