Пасля сутак на Акрэсціна ад наступстваў каранавіруснай інфекцыі памерла мінчанка Алена Амеліна

Яе затрымлівалі па адмістрацыйных артыкулах у красавіку і верасні 2021 года.

Пра гэта паведамляе Еўрарадыё.

Вось што піша пра яе журналістка «Нашай Нівы» Кацярына Карпіцкая, якая сядзела з Аленай у адной камеры:

— Сукамерніца Алена, самая энергічная і бойкая з нас, памерла ад кароны. На Акрэсціна мы ўсё на яе хварэлі. Алене за адзін дзень стала вельмі блага, яна амаль трупам ляжала пад нарамі, мы прымушалі яе хоць нешта з'есці.

Лячылася ўсё гэта парацэтамолам і, калі зусім чалавеку блага, антыбіётыкам. З ЦІП Алена адправілася на ШВЛ, і так і не выкарабкалася.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 1.8 (оценок:33)