Пашкевіч: Задума Лукашэнкі – не так аддзячыць, як дадаткова павязаць сілавікоў

Гісторык Аляксандр Пашкевіч – пра загад Аляксандра Лукашэнкі знайсці ўсіх сілавікоў, хто быў у 2020-м «на барыкадах».

– «Усіх знайсці, хай гэта будуць тысячы-тысячы людзей, і ўзнагародзіць, — гаварыў ён у сераду ў Палацы Незалежнасці. — Але, можа быць, мы кагосьці прапусцілі, не заўважылі. Усякае бывае, жыццё цяпер складанае. Іх трэба знайсці — усіх тых, хто быў з намі на барыкадах, хто стаяў у тыя жнівеньскія, вераснёўскія дні, абараняючы наша мірнае жыццё. Нават калі яны сёння ўбіраюць хлеб на камбайнах, звольніліся з шэрагаў Узброеных Сіл. Мы гэта зробім».

Што ж, не такая і кепская ідэя, – піша Пашкевіч. – А то пасля ж сапраўды будуць адпірацца некаторыя – я, маўляў, ні пры чым, убіраў хлеб на камбайне. І паспрабуйце знайдзіце доказы. Ну то доказы будуць.

Мабыць, тут ёсць і элемент пэўнай такой задумы адмысловай, каб не так аддзячыць, як дадаткова павязаць тых, хто ў 2020 годзе ва ўсім тым ці іншым чынам удзельнічаў, а пасля проста не працягнуў кантракт ці яшчэ што.

Асабліва, маўляў, не радуйцеся і не думайце, што своечасова выскачылі і адышлі ўбок.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(34)