Памёр журналіст Генадзь Суднік

Раніцай у суботу з Магілева прыйшла жалобная навіна...

У ноч з 23 на 24 пайшоў з жыцця ў выніку цяжкой анкалагічнай хваробы наш магілеўскі калега, сябра Праўлення ГА “БАЖ” Генадзь Вітольдавіч Суднік.

Усяго некалькі дзен таму спадар Генадзь сустрэў свой 70-гадовы юбілей на бальнічным ложку. Ен вельмі мужна змагаўся з нядугам і да апошняга займаўся прафесійнымі справамі.

Мы горка смуткуем разам са сваякамі і сябрамі спадара Генадзя. Вечная яму памяць...

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)