Памёр віцебскі актор Віктар Дашкевіч, якi ляжаў у рэанімацыі з каранавiрусам
У Беларусі памер першы пацыент, у якога прызналі дыягназ COVID-19 — актор віцебскага Нацыянальнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа. Пра гэта Радыё Свабода паведамілі сваякі актора.
Днём раней яго жонка расказвала, што мужчына 6 дзён знаходзіўся ў рэанімацыі ў Віцебску на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх — у яго пацьвердзілі COVID-19. Сама яна таксама 5 дзён праляжала ў чыгуначным шпіталі Віцебску з пнэўманіяй.
Актор 10 і 11 сакавіка працаваў у спэктаклі «Кот у ботах», 18 сакавіка таксама кантактаваў з калектывам тэатру. У самім тэатры пацьвердзілі, што адзін з актораў шпіталізаваны з дыягназам COVID-19, але паведамілі, што працягваюць рэпэтыцыі, хоць бліжэйшыя спэктаклі скасавалі з прычыны «практычна пустой залі».
20 сакавіка сужэнцы, якія служаць у Коласаўскім тэатры ў Віцебску, адчулі сябе дрэнна, у іх была тэмпэратура. 21 сакавіка іх паклалі ў чыгуначны шпіталь.
Там узялі тэсты на каранавірус, у абаіх аналізы былі адмоўныя. Лячылі антыбіётыкамі. Жонка 5 дзён праляжала ў шпіталі, стан яе палепшыўся, жанчыну выпісалі.
Жонка віцебскага артыста: «Мы ляжалі ў трох бальніцах, яны перапоўненыя»
Папрасілі да 10 красавіка пасядзець дома на карантыне, нікуды не выходзіць з кватэры. Дарослай дачцэ, якая наўпрост кантактавала з бацькамі за дзень да іхнай шпіталізацыі, наагул нічога не сказалі. Нават дазволілі прыносіць маці харчы — пакідаць перад дзьвярыма кватэры.
Віктар Дашкевіч. Нарадзіўся 3 студзеня 1945 ў вёсцы Вяціцераўка Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Навучаўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа, быў дырэктарам Беларускага тэатра «Лялька» (Віцебск). З 1981 па 1990 год, з 1991 па 2007 год выконваў абавязкі загадчыка трупай тэатра імя Якуба Коласа.
Заслужаны артыст Беларусі, узнагароджаны медалём Скарыны.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное