Памёр пісьменнік і заснавальнік брэнда «Крамбамбуля» Леанід Дайнека

21 жніўня адышоў у лепшы свет паэт і празаік Леанід Мартынавіч Дайнека. Яму было 79 гадоў.

Фото Радыё Свабода

Пра гэта паведамляе Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Развітанне адбудзецца ў пятніцу ў рытуальнай залі на Альшэўскага. Пра час развітання будзе паведамлена дадаткова.

Леанід Дайнека нарадзіўся 28 студзеня 1940 года ў Змітраўцы (сёння Клічаўскі раён). Скончыў журфак БДУ. Працаваў на віцебскім тэлебачанні, на Беларускім тэлебачанні. У 1972—1989 — адказны сакратар часопіса «Маладосць», з 1989 — загадчык рэдакцыі паэзіі выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Леанід Дайнека быў аўтарам кніг «Футбол на замініраваным полі», «Меч князя Вячкі», «След ваўкалака», «Жалезныя жалуды».

З 1993 займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю з сынамі, заснаваў фірмы «Пасад» і «БелПі» (брэнд «Крамбамбуля»).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.2(9)