Общество

Памёр пісьменнік і літаратуразнаўца Віталь Еўмянькоў

Яму было 46 гадоў.

Сумная і нечакая вестка прыйшла з Магілёва — памёр малады пісьменнік, перакладчык і літаратуразнаўца Віталь Еўмянькоў, паведамляе Суполка белаорускіх пісьменнікаў. Яму было 46 гадоў.

Віталь Еўмянькоў нарадзіўся 5 чэрвеня 1976-га ў Магілёве, скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Куляшова, аспірантуру, абараніў кандыдацкую дысертацыю ў галіне філалогіі. Шмат гадоў працаваў выкладчыкам у альмаматэр.

Сферай ягоных навуковых інтарэсаў была славянская літаратура XVII-XIX стст., а таксама асоба і творчасць Адама Міцкевіча.

Выйшлі з друку яго манаграфія, прысвечаная беларускай іпастасі паэта Адама Міцкевіча, і аповесць «Пялёсткі белай ружы», у якой пераствараны сюжэт «Пана Тадэвуша».

Віталь Еўмянькоў займаўся таксама журналісцкай і рэдактарскай дзейнасццю. Прычынай смерці верагодна стала працяглая хвароба.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.9(8)