Памёр гукарэжысёр Уладзімір Сакульскі

7 ліпеня ня стала супрацоўніка Радые Свабода, якi вядомы таксама сваей працай на радыестанцыях «Беларуская маладзежная», «Радые 101,2» і радые «Рацыя».

У яго не вытрымала сэрца.

Уладзімер Сакульскі нарадзіўся 5 чэрвеня 1954 года ў Менску.

Зь дзяцінства захапляўся музыкай, граў на акардыене.

Пасьля школы адслужыў у войску.

Спачатку вучыўся ў Менскім пэдагагічным інстытуце, потым перавеўся ў Інстытут культуры.

З 1980 да 1996 года працаваў гукарэжысэрам на Беларускім радые.

З 1995 па 1996 — на Радые 101,2.

З 1999 па 2002 — на Радые Рацыя.

На Свабодзе ад 2005 году.

Журналістка Вольга Бабак: Пачуцце вялікай удзячнасьці за прафэсійную і жыццевую навуку

– Дзядзя Вова (як мы яго часта называлі) вонкава не мяняўся дзесяцігодзьдзямі, нягледзячы на праблемы са здароўем.

Мне здаецца, што падчас нашай апошняй сустрэчы ў траўні гэтага году ен выглядаў гэтак жа, як і ў 1992-м, калі я другакурсніцай журфаку прыйшла ў «Беларускую маладзежную».

Яго няспешная манера, пачуцце гумару і нейкая ўнутраная разьняволенасьць заўседы вабілі да яго людзей.

Для маладых супрацоўнікаў ен наагул быў апірышчам — узроставага бар’еру паміж паважаным мэтрам гукарэжысуры і намі, тады яшчэ зяленымі студэнтамі, зусім не адчувалася.

Заўседы было пра што паразмаўляць, з чаго пасьмяяцца, якую музыку абмеркаваць. Ен падсілкоўваўся нашым імпэтам, а мы вучыліся ягонай разважлівасьці. А ўменьню працаваць зь мікрафонам і кіраваць інтанацыямі ўласнага голасу я, без сумневаў, абавязаная ў першую чаргу менавіта яму.

Імя дзядзі Вовы заўседы будзе выклікаць у мяне толькі самыя сьветлыя ўспаміны. І пачуцьце вялікай удзячнасьці за прафэсійную і жыцьцевую навуку. Зрэшты, пакуль проста ня верыцца, што даводзіцца ўсе гэта пісаць з такой нагоды...

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)