Памёр Альгерд Невяроўскі

1 кастрычніка ў Беластоку памёр наш калега, журналіст “Радыё Рацыя”, сябра БАЖу Альгерд Невяроўскі.

19 жніўня Альгерду споўнілася 40 гадоў. У пятніцу 25 верасьня ён быў з інфарктам завезены ў шпіталь у Беластоку і ад таго часу знаходзіўся ў коме. Сёньня была зафіксаваная сьмерць ад спыненьня сардэчнай дзейнасьці.

Альгерд Невяроўскі больш за дзесяць гадоў быў карэспандэнтам Радыё Свабода, асьвятляў актуальныя падзеі ў Беларусі, аўтар шматлікіх рэпартажаў з вахты абароны Курапатаў і падзеяў сакавіка 2006-га на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)