Общество

Памяць рэпрэсаваных ушанавалі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі (фота)

Прадстаўнікі беларускай філіі міжнароднага таварыства «Мэмарыял», дэмакратычныя актывісты ды прадстаўнікі грамадзкасьці наведваюць у Менску месцы, дзе адбываліся масавыя расстрэлы ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

Першае ўшанаваньне адбылося на Кальварыйскіх могілках. Сабралася прыкладна 30 чалавек, паведамляе Радыё Свабода.

 

Гісторык Ігар Кузьняцоў у сваім выступе заявіў, што, паводле інфармацыі, якую нельга пацьвердзіць дакумэнтальна, целы ахвяраў палітычных рэпрэсіяў дазахоўвалі і ў некаторыя магілы, якія ўжо на той час існавалі.

 

 

Удзельнікі акцыі ўшанаваньня памяці таксама наведаюць Лошыцу і Трасьцянец.

 

29 кастрычніка ў Менску адзначаюць 75-ю гадавіну масавага расстрэлу нацыянальнай эліты. У Курапатах адкрыюць мэмарыяльны знак расстраляным афіцэрам польскай арміі зь беларускага катынскага сьпісу. Таксама ў Курапатах прачытаюць імёны беларусаў, рэпрэсаваных у Менску ў 30-х гадах.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году НКУС расстраляў некалькі дзесяткаў людзей. Большая частка зь іх — прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, пісьменьнікі, настаўнікі Якаў Бранштэйн, Віктар Вайноў, Анатоль Вольны, Плятон Галавач, Алесь Дудар, Хацкель Дунец, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Язэп Каранеўскі, Майсей Кульбак, Аляксей Кучынскі, Саламон Левін, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Зяма Півавараў, Васіль Сташэўскі, Ізя Харык, Пятро Хатулёў, Міхась Чарот, Макар Шалай, Павел Шастакоў, Арон Юдэльсон. У наступную ноч расстралялі Прохара Іспраўнікава, Янку Нёманскага, Тодара Кляшторнага і Юлія Таўбіна.

28 кастрычніка — дзень памінаньня продкаў — Дзяды. У Мінску таксама адбылося традыцыйнае шэсце ў Курапаты.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)