Палітзняволенымі прызнаныя яшчэ дзесяць чалавек

Іх імёны агучаныя ў сумесная заяве праваабаронцаў.

10 жніўня праваабаронцы ў сумеснай заяве агучылі імёны дзесяці чалавек, прызнаных палітычнымі зняволенымі. Гаворка ідзе пра затрыманых на днях музыках гурта Irdorath, якія адзначалі дзень нараджэння салісткі, і гасцях святкавання.

Уладзіміра Кобрынца, Іллю Верамея, Яўгена Рубашку, Аляксандра Бялова, Уладзіміра Калача, Надзею Калач, Пятра Марчанку, Юлію Марчанка (Юніцкую), Антона Шніпа, Аляксея Якубука вінавацяць у масавых беспарадках і групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Нагадаем, што па версіі сілавікоў, музыкі «неаднаразова ўзначальвалі калону пратэстоўцаў» і «з выкарыстаннем музычных інструментаў далучалі да несанкцыянаваных масавых шэсцяў грамадзян».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.3(10)