Общество

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч зноў абвясціў галадоўку

Тыдзень таму палітвязень быў змешчаны ў штрафны ізалятар. На знак пратэсту Мікалай Аўтуховіч абвясціў галадоўку.

Як дадае spring96.org, адміністрацыя Івацэвіцкай калоніі працягвае аказваць ціск на асуджанага ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які не ідзе на супрацоўніцтва з кіраўніцтвам папраўчай установы і дапамагае іншым асуджаным змагацца за свае правы.

Нагадаем, Вярхоўны суд прыгаварыў Аўтуховіча да пяці гадоў і двух месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым у перавозцы і захоўванні пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі.

Праваабаронцы лічаць Аўтуховіча палітвязнем. Мікалай ужо неаднаразова праводзіў галадоўкі пратэсту. Адна з яго галадовак доўжылася з 16 красавіка па 16 ліпеня 2009 года. За гэты час Аўтуховіч схуднеў на 35 кг.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)