Общество

Пайшоў з жыцця паэт Серж Мінскевіч

Яго не стала 8 чэрвеня, паведамляе Суполка беларускіх пісьменнікаў.

Серж Мінскевіч (сапр. Сяргей Мыцько) нарадзіўся 12 лютага 1969 у Мінску. Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ.

  • Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ». Літаратурны кансультант газеты «Пераходны ўзрост». Працаваў ў Інстытуце літаратуры НАН Беларусі. Кандыдат філалагічных навук.
  • Займаўся бардаўскай песняй, перакладамі. Зрабіў поўны пераклад паэмы Адама Міцкевіча «Дзяды» (1999), пераклаў «Крымскія Санеты» (2004). Перакладаў з польскай Міцкевіча, Славацкага, Івашкевіча, Галчынскага, Маслоўскую, з англійскай Шэлі, Лангфэла.
  • Выдаў кнігі: «Праз галеРэю» (паэзія, 1995), «Менскія санэты / Мінскія санэты» (2002), «Прыгоды Какоса Маракоса» (вершаваная казка, 2006), «Я з БУМ-БАМ-ЛІТа» і інш.

Паэт Андрэй Хадановiч пiша: «Светлая памяць, дарагі дружа...»

Насеньне лепшае з жыцьцёвай сьветлай нівы

Сабранае ў жарон Малоху… Пыл пэрлін,

Узятых з мора ўцех і працы, – ў змрок рыцьвін

Прасыпаны на жвір вільготны і маўклівы.

 

Заслону забыцьця прадуць гады рупліва…

Як войска ўсталі тут сто тысячаў хваін,

Бы варта цішыні, што грэбнем вершалін

Шумлівыя вятры сутрымвае за грывы.

 

Тут іншаземцы сьлёз ня могуць прыхаваць…

І вы, гаспадары, паплачце, ці ж вам сьцерці

З прасьцягу памяці разоры столькіх сьмерцяў?

 

Паплачце, бо інакш драўлянай варты раць

У горад рушыць, каб ваш сон патурбаваць,

Павекі, што ў крыві запекліся, разьдзерці.

Зь нізкі «Менскія санэты»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(3)