Пагрозы на адрас шэф-рэдактара «Народнай Волі» Святланы Калінкінай

Адразу пасля публікацыі ў інтэрнэце каментарыя «Пятля» з версіямі наконт таго, хто і што магло стаяць за смерцю кіраўніка сайта «Хартыя’97» Алега Бябеніна, невядомыя пакінулі ў паштовай скрыні шэф-рэдактара «Народнай Волі» Святланы Калінкінай паштоўку з пагрозамі.

– Пасланне мне даслалі не па пошце, яго проста ўкінулі ў скрыню, намякаючы на тое, што ведаюць, дзе я жыву і як мяне знайсці, – расказала Святлана Калінкіна. – У ім канкрэтна не называецца матэрыял, за які мяне “папярджваюць”, – размова ідзе “пра яшчэ адзін такі артыкул”, за які мяне пакараюць, бо “пачалося паляванне на здраднікаў”.

Відавочна, што гэта зроблена не толькі для таго, каб запалохаць мяне асабіста. Зараз, пасля раптоўнай смерці Алега Бябеніна, абставіны якой выклікаюць шмат пытанняў, такія дзеянні – гэта не проста спроба запалохаць мяне асабіста, гэта дзеянні, якія накіраваны на стварэнне атмасферы напружанасці і страху і ў журналісцкім асяроддзі, і ў цэлым у грамадстве.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)