Политика

Падчас акцыі салідарнасьці міліцыянты зьбівалі жанчын

16 жніўня па ўсёй Беларусі прайшлі акцыі салідарнасьці. Як і звычайна, яны азнаменаваліся патасоўкамі з міліцыяй і затрыманьнямі. Зьбітая міліцынтамі дзяўчына знаходзіцца ў бальніцы з чэрапна-мазгавой траўмай.

Так, у Мінску міліцыянты зьбілі актывістаў, якія сабраліся а 20-й гадзіне вечара ля менскага касьцёлу Сьвятога Язэпа, каб памаліцца за тых, каго перасьледуюць беларускія ўлады. Як паведаміў Рыдаё Свабодзе адзін з удзельнікаў акцыі, актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьміцер Хведарук, усяго сабраліся болей за 80 маладых людзей.

Літаральна праз дваццаць хвілі міліцыянты пачалі гвалтам выціскаць моладзь з пляцоўкі каля касьцёлу, пры гэтым шмат каго зьбівалі. “Мне дасталося па назе, дзяўчыну побач ўдарылі ў жывот. Зараз нас ўсіх адціскаюць ў завулкі за касьцёл”, — казаў Зьміцер Хведарук па тэлефоне.

Паводле сведкаў міліцыянты білі дзяўчат і сталых жанчын, якія нават ня ўдзельнічалі ў акцыі".

У гэты ж дзень на прашпэкце Пераможцаў у Менску невядомыя людзі ў цывільным схапілі актывіста моладзевага руху Мікіту Сасіма і заштурхалі ў чорнага колеру "джып", які зьехаў у невядомым накірунку. Там жа на вачах шматлікіх менакоў былі зьбітыя людзьмі ў цывільным апазыцыйныя актывісты Тацяна Тышкевіч і Павал Пашкевіч. Людзі выклікалі "хуткую дапамогу".

Як паведамляе сайт “Хартыя97.org, дзяўчына зараз знаходзіцца ў адзьдзяленьні нэйрахірургіі 9-га шпіталя Менска з дыягназам — “чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені”.

Адначасова ў Магілёве былі затрыманыя журналісты Ганна Ільіна, Віталь Ругайна і Алесь сіпцоў. Прычым затрымалі іх за графіці, якія пакінулі ўдзельнікі акцыі. На ходніках у цэнтры гораду невядомыя маладыя людзі абрысоўвалі свае целы. Гэты абрыс суправаджаўся подпісам “Ён (Красоўскі, Ганчар, Захаранка, Завадзкі) хацеў жыць і дамагаўся свабоды”.

Актывісты таксама распаўсюджвалі бюлетэні “Вязьні сумленьня” і Права на волю” і малявалі палітычныя графіці на асфальце. Аўтараў графіці міліцыі затрымаць не ўдалося.

Затое журналісты прабылі ў Ленінскай управе ўнутраных спраў каля гадзіны. За гэты час міліцыянты перапісалі іх пашпартныя зьвесткі. Не выявіўшы ў іхных дзеяньнях складу правапарушэньня, журналістаў адпусьцілі.

Падобныя акцыі салідарнасьці адбыліся і ў іншых гарадых Беларусі — Полацку, Салігорску, — а таксама ва Ўкраіне.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)