Общество

«…Пачуць, як лёсу валяцца муры» ў КнігарніЎгалерэі

КнігарняЎгалерэі, творчая прастора bY-books запрашае на прэзентацыю зборніка «…Пачуць, як лёсу валяцца муры».

У назву выдання вынесены радок з верша Уладзіміра Караткевіча, прысвечанага Генадзю Кісялёву, і гэты зборнік — даніна памяці выдатнага даследчыка беларускай гісторыі і літаратуры. Ён вяртаў з забыцця імёны, падзеі і тэксты, і многія яго кнігі, прысвечаныя паўстанню 1863–64 гг. і лёсам яго ўдзельнікаў, вызначэнню аўтарства славутых паэм “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”, разгадцы шматлікіх іншых таямніц нашай мінуўшчыны, можна назваць сапраўды культавымі.

Зборнік, які выйшаў у выдавецтве “Лімарыус”, складаецца з дзвюх частак. У першую ўвайшлі раней не публікаваныя матэрыялы з архіва Генадзя Кісялёва, яго бібліяграфія, а таксама ўспаміны пра даследчыка яго блізкіх і сяброў, калег: навукоўцаў, літаратараў, архівістаў.

Другі раздзел зборніка складаецца з матэрыялаў, падрыхтаваных навукоўцамі, якія, гэтаксама як і Генадзь Кісялёў, даследуюць беларускую гісторыю і літаратуру XIX ст. Тут змешчаны артыкулы на надзвычай актуальныя зараз тэмы (напрыклад, з нагоды дыскусіі вакол аўтарства “Пінскай шляхты” ці спробаў дыскрэдытацыі вобраза Кастуся Каліноўскага), а таксама ўпершыню апублікаваны шэраг каштоўных архіўных матэрыялаў.

Сярод аўтараў зборніка — Ірына Багдановіч, Ганна Кісліцына, Адам Мальдзіс, Міхась Тычына, Уладзімір Мархель, Мікола Хаўстовіч, Ігар Запрудскі, Аляксандр Фядута, Язэп Янушкевіч, Алесь Смалянчук, Вячаслаў Шалькевіч, Уладзімір Кароткі, Арсень Ліс, Уладзімір Конан, Аляксей Каўка, Віталь Скалабан, Генрых Далідовіч і іншыя.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 19 лютага а 19-й гадзне. Адрас кнігарніЎгалерэі: Мінск, пр.Незалежнасці, 37А.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)