Пачобута выклікаюць у суд, каб вызваліць ад пакарання

Гродзенскі журналіст Андрэй Пачобут нарэшце дачакаўся позвы ў суд. Як напісаў ён у фэйсбуку, «дзея, на якую мяне запрашаюць, назвалі аптымістычна: аб вызваленні ад пакарання. Будзем вызваляцца — хто ж супраць?»

Паводле Андрэя Пачобута, справа будзе разглядацца ў панядзелак 23 верасьня, а 15.30 ў судзе Ленінскага раёну Горадні.

Напярэдадні, 20 верасьня, скончыўся пэрыяд адтэрміноўкі пакараньня для Пачобута — у ліпені 2011-га яго асудзілі за «паклёп на прэзыдэнта».

За публікацыі ў інтэрнэце журналіста пакаралі трыма гадамі пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады.

Ад 6 красавіка таго ж году ён утрымліваўся ў сьледчым ізалятары Гарадзенскай турмы, а вызвалілі яго ў залі суду 5 ліпеня пад падпіску аб нявыезьдзе.

Пасьля сканчэньня адтэрміноўкі ў суда застаецца некалькі альтэрнатываў: вызваліць Пачобута, падоўжыць адтэрміноўку выкананьня пакараньня, накіраваць асуджанага для адбываньня прызначанага судом пакараньня.

Такім чынам, адзін з варыянтаў будзе агучаны 23 верасьня.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)