Общество
Тамара Аўсяннікава, «Новы час»

«О, пракляцце! Усё робіцца, каб беларускі народ траціў сваё ўласнае аблічча…»

Гэта рэцэнзія на новую кнігу «У віры быцця» — апошняе, што чытаў Паэт. Было гэта 25 сакавіка. У нядзелю стан здароўя Ніла Сымонавіча пагоршыўся. А сёння яго сэрца спынілася. Светлая яму памяць!

У серыі «Кнігарня пісьменніка» выйшла новая кніга эсэістыкі Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча, у якую ўвайшлі запісы розных гадоў, кожны з якіх прасякнуты бязмежным болем за лёс роднай мовы, культуры і літаратуры.

Кнігу Ніл Гілевіч адкрывае балючай фразай: «Для навукі беларуская мова не гадзіцца!» — А для чаго гадзіцца? — пытаецца аўтар. — ...У часы Скарыны і Буднага — гадзілася, а сёння ўжо — не!.. І нагадвае «ўсім, у каго ёсць сумленне... адзін «дробязны» факт: «Калі гарэлі беларускія вёскі з жывымі людзьмі — з агню-полымя даляталі жудасныя (больш жудкіх не бывае) крыкі: «Ратуйце!» Не «спасите!», а ратуйце!».

Клопат аўтара аб тым, каб кожны беларус ведаў сваю гісторыю, яе трагічны лёс, яе духоўную і матэрыяльную культуру, мастацтва, народную творчасць. Каб кожны беларус ведаў, што мы — ліцвіны, што ВКЛ — сярэдневяковая беларуская дзяржава, у склад якой уваходзіла Жамойція (сучасная Летува) і вялікая частка Украіны; ведаў, што на ліцвінскай мове (старабеларускай) пісалі Скарына, Будны, Цяпінскі і іншыя нашы асветнікі, што менавіта старабеларуская мова была дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім, што нашу крывіцкую Вільню «людажэр Сталін у канцы 1939 года аддаў летувісам». Кожны беларус павінен ведаць пра пераможную для беларусаў-ліцвінаў і страшную для маскоўскага цара бітву пад Оршай 1514 года...

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)