Някляеў: «Уся сёлетняя выбарчая кампанія – гэта гвалт і подласць»
Паэт выказаўся наконт апошнiх падзей.
– Нягледзячы на тое, што ніхто з кандыдатаў у прэзідэнты не заклікае на Плошчу, яна выглядае непазбежнай, – пiша Уладзімір Някляеў. – А гэта пры сённяшніх пратэстных настроях – перамога народа, канец рэжыму. Менавіта з гэтым звязаны пажарны выклік усіх кандыдатаў у прэзідэнты ў ЦВК, дзе будзе абвешчана (пад выглядам захавання бяспекі) пра абмежаванне іх права на сустрэчы з народам.
На гэтым рэжым не спынецца, і магчымым наступным крокам – у звязку з «ваенным уварваннем Расіі» – можа быць абвяшчэнне пра адмену выбараў і ўвядзенне надзвычайнага становішча.
Уся сёлетняя выбарчая кампанія – гэта гвалт і подласць, ланцуг цынічных правакацый, і нічога іншага ад цяперашняй улады не даводзіцца чакаць. Таму народу застаецца адно: збіраць сілы, каб бараніць сваё канстытуцыйнае права на выбар.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное