Някляеў: «Пакуль паэтаў толькі арыштоўваюць. Не страляюць у патыліцу, як у 37-м»

Паэт Дзмітрый Строцаў арыштаваны на 13 сутак.

Фота Вясна

– Паэт Дзмітрый Строцаў арыштаваны. Ён у турме на Акрэсціна, дзе ўжо пабывалі паэты Уладзь Лянкевіч, Ганна Комар, дзе зараз паэт Раман Абрамчук..., – пiша паэт Уладзімір Някляеў. – Пакуль паэтаў толькі арыштоўваюць. Не страляюць у патыліцу, як у 37-м. Але дыханне жудасных 30-х усё бліжэй...

Каб гэтага не сталася, мы ні ў якім разе не павінны павярнуцца да бандытаў у чорных масках спінай, патыліцай – мусім стаяць тварам да іх. І тады пераможам!

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:20)