Някляеў: «Нейкая аварыя ў сістэме», – кажа адзін мужык, цягнучы ваду, а другі: «Ага, у лукашэнкавай!»

Паэт і палітык Уладзімір Някляеў пераказаў дыялог, які пачуў у краме і выказаўся наконт апошніх падзей.

«Шалёны ціск на грамадства, арышты Ціханоўскага, Статкевіча, Севярынца, Бабырыкі с сынам, іншых ні ў чым не вінаватых людзей, разгул бандытаў, якія называюць сябе праваахоўнікамі, сотні судоў, сотні штрафаў, блакіроўка незалежных інфармацыйных парталаў ніяк, як заяўляе Лукашэка, не звязана з выбарамі… Ну, дапусцім, – піша Уладзімір Някляеў. – Але вось з чым гэта дакладна связана…

Амаль ва ўсім Мінску смярдзючая вада, у крамах змятаюць бутлі з пітной вадой, галоны… «Нейкая аварыя ў сістэме», – кажа адзін мужык, цягнучы вазок, а другі: «Ага, у лукашэнкавай! Каранавірусам нас не скасіў, дык вырашыў атрутнай вадой даканаць! Каб без нас яму ўся Беларусь дасталася!..»

І ён гэта не ціхенька свайму субяседніку, а на ўсю краму. І ніхто яму не запярэчыў.

Вось вынік ціску на грамадства. І чым большы ціск, тым большая верагоднасць выбуху».

«Тихановский сидит, Северинец сидит, Бабарики сидят, а воду в тихом уютном городишке кто-то испортил»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(109)