Някляеў: «Лукашэнку начхаць — яму трэба ратавацца»
Кандыдат у прэзыдэнты-2010 — пра тое, якi будзе сцэнар сёлетніх «выбараў».
— У Гародні ўлада паказала, які. Сілавы. І выглядае на тое, што нават больш жорсткі, чым у 2010 годзе, — пiша Уладзімір Някляеў. — Пасля відавочнай (наперад прадказанай Лукашэнкам) правакацыі з затрыманнем на абсалютна законнымі пікеце ў падтрымку патэнцыйнай кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай кіраўніка яе ініцыятыўнай групы гэтыя «выбары» ўжо цяпер можна не прызнаваць.
Але Лукашэнку начхаць: прызнаюць, не прызнаюць. Яму трэба ратавацца. Не выбірацца, а менавіта ратавацца. Біцца за тое, каб застацца ў прэзідэнцкім крэсле, а не апынуцца на турэмнах нарах.
Менавіта ў гэтым, а не ў тым, хто з прэтэнтантаў на прэзідэнцтва былы дырэктар саўгаса, а хто былы банкір, паміж Лукашэнкам і астатнімі кандыдатамі прынцыповая розніца.
Кардынальная.
Яны змагаюцца за месца ў жыцці, ён — за жыццё.
Відавочна, што ў змаганні гэтым прынятае рашэнне не спыняцца ні перад чым. Таму і прызваны кіраваць выбарчай кампаніяй, кінуты ў прарыў рэзерв галоўнага камандавання: Віктар Шэйман. Правая рука галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі. Рука з пісталетам.
І спадзяюся, у палітычных сапернікаў Лукашэнкі ёць разуменне таго, што гэта не гульня ў рускую рулетку. Увогуле не гульня.
Читайте еще
Избранное