Лица

Новы хіт ад Вольскага: «Вы жэ самі ўсё прэкрасна панімаеце»

Гэтым разам старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты Саўка і Грышка адгукаюцца сярод іншага на падаражэньне, валютны крызіс і адмены канцэртаў беларускіх гуртоў.

АУДИО

Вы жэ самі ўсё прэкрасна панімаеце

Грышка:
Усё падаражэла, і дызэль, і бэнзін.
Народ не пратэстуе, маўляў, халера зь ім.
Няма валюты ў касах ужо працяглы час.
Дык да якога часу вы будзеце маўчаць?
Саўка:
Вы жэ самі ўсё прэкрасна панімаеце.
Мы жэ ўзрослыя людзі.
Пра што тут гаварыць?
Грышка:
Вось на мяжы літоўскай даўжэзная чарга.
Усе дадому гоняць машыны з-за бугра,
Бо лавачку зачыніць у ліпені зусім.
Народ не пратэстуе. Маўляў, халера зь ім!
Саўка:
Вы жэ самі ўсё прэкрасна панімаеце.
Мы жэ ўзрослыя людзі.
Пра што тут гаварыць?
Грышка:
Ні “Ляпіса”, ні “Дзюбеля” нам паглядзець ня сьвеціць.
Ніхто не абураецца, хіба што ў інтэрнэце.
Паедуць на выходныя ўсе на свой гарод…
Што гэта за краіна? Што гэта за народ?
Саўка (нечакана патройваецца):
Вы жэ самі ўсё прэкрасна панімаеце.
Мы жэ ўзрослыя людзі.
Пра што тут гаварыць?
Саўка2:
Да! Да!
Усе ўсё прэкрасна панімают…
Саўка3:
Вы жэ панімаеце, у какой стране мы жывём…

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)